17 верасня 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць скараціць нормы бязмытнага ўвозу тавараў самалётам

У Беларусі хочуць скараціць нормы бязмытнага ўвозу тавараў самалётам

Ідзе абмеркаванне.

Найбліжэйшым часам у Беларусі могуць быць перагледжаныя нормы бязмытнага ўвозу тавараў, якія дастаўляюцца па паветры. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

На гэты момант дазволена бязмытна ўвозіць тавары на суму да €10 тыс. авіятранспартам. Аднак зараз абмяркоўваецца магчымасць зніжэння гэтай планкі. Уладзімір Арлоўскі падкрэсліў, што пастанова будзе прынятая толькі пасля ўважлівага абмеркавання і аналізу сітуацыі.

Пры гэтым нормы бязмытнага ўвозу тавараў праз наземныя пункты пропуску застануцца ранейшымі. Так, для дастаўкі тавараў поштай або перавозчыкам нормы бязмытнага ўвозу складаюць €200 і 31 кг, а для наземнага перамяшчэння - €500 і 25 кг. З красавіка 2022 года да красавіка 2024 года дзейнічалі падвышаныя нормы - €1 тысячы і 31 кг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках