17 верасня 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Meta заблакавала рэсурсы RT і «Россия сегодня»

4
Meta заблакавала рэсурсы RT і «Россия сегодня»

Будуць заблакаваныя старонкі ў Facebook і Instagram.

Кампанія Meta заблакуе на сваіх платформах рэсурсы медыягрупы «Россия сегодня», Russia Today (RT) і іншых расейскіх дзяржаўных СМІ, паведамілі Reuters у прэс-службе кампаніі.

«Пасля стараннага разгляду мы пашырылі нашае правапрымяненне супраць расейскіх дзяржаўных медыяў. «Россия сегодня», RT і іншыя звязаныя арганізацыі зараз забароненыя на нашых платформах ва ўсім свеце за дзейнасць у замежным умяшанні», – цытуе агенцтва заяву кампаніі.

Блакаванне пачнецца ў найбліжэйшыя дні. Акрамя Facebook, праграмамі Meta з'яўляюцца Instagram, WhatsApp і Threads.

13 верасня Мінфін ЗША патлумачыў увядзенне санкцый супраць RT тым, што «Крэмль выкарыстоўвае цэлы шэраг інструментаў, уключаючы скрытыя замежныя кампаніі шкоднага ўплыву і незаконную кібердзейнасць, каб падарваць інтарэсы нацыянальнай бяспекі і замежнай палітыкі Злучаных Штатаў і іх супольнікаў». Таксама, са звестак ведамства, з пачатку 2024 года RT спрабаваў "таемна вербаваць амерыканскіх інфлюенсераў, якія нічога не падазравалі, для падтрымкі сваёй кампаніі шкоднага ўплыву».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках