17 верасня 2024, aўторак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў, што «выдатна паразумеецца» з РФ і Кітаем

10
Трамп заявіў, што «выдатна паразумеецца» з РФ і Кітаем

І не змог адказаць, ці ворагі яны.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што ў выпадку перамогі на выбарах яму ўдасца знайсці агульную мову як з Расеяй, так і з Кітаем.

У інтэрв'ю блогеру і крыптавалютчыку Фаруку Сармаду, апублікаванаму на платформе Х (Twitter) 17 верасня, Дональд Трамп заявіў, што «выдатна паразумеецца» з абедзвюма краінамі.

«Я не ведаю, ці ворагі яны. Я думаю, мы выдатна зладзім з Кітаем. Я думаю, мы выдатна зладзім з Расеяй», - запэўніў Трамп.

Таксама кандыдат у прэзідэнты ЗША падкрэсліў, што хоча заканчэння расейска-ўкраінскай вайны «як мага хутчэй». Таксама Трамп выказаў жаданне, каб «Расея ўрэгулявала гэтую сітуацыю».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках