У Лунінцы мужчына скончыў жыццё самагубствам пасля допыту ў АБЭЗ
8- 17.09.2024, 15:00
- 14,914
Ён у гаражы наклаў на сябе рукі.
Трактарыста адной з будаўнічых арганізацый знайшлі засіленым ва ўласным гаражы.
Як паведаміла «Медиа-Полесью» крыніца, мужчыну на прадпрыемстве выкрылі ў крадзяжы паліва. У зробленым ён прызнаўся і гатовы быў кампенсаваць кошт выкрадзенага.
Аднак пра інцыдэнт паведамілі «куды трэба». Работніка выклікалі на допыт у АБЭЗ Лунінецкага РАУС.
Ці была распачатая крымінальная справа, невядома. Але дадому мужчына не вярнуўся. У гаражы ён учыніў самагубства.