Якім будзе надвор'е на тыдні
1- 17.09.2024, 15:56
- 3,412
Прагноз на 18-20 верасня.
18 верасня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, удзень у паўднёвых раёнах адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы.
Уначы малавоблачна, удзень пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на поўдні краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі ў паўночных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўначы ад слабога да сярэдняга, удзень сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, на поўначы рэспублікі месцамі паветра будзе ахалоджвацца да +6..+8°С, максімальная ўдзень +23..+28°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
19-20 верасня варункі надвор'я ў краіне вызначацьме вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца невялікая воблачнасць.
19 верасня пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+13°С, максімальная ўдзень +21..+26°С.
20 верасня без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ад слабога да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5..+12°С, максімальная ўдзень +20..+26°С.