21 снежня 2024, Субота, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прынялі змены што да алкагольнага рынку

21
У Беларусі прынялі змены што да алкагольнага рынку

Вырасце вытворчасць фруктова-ягаднага віна.

У Беларусі перагледзелі квоты на вытворчасць алкаголю і спіртазмяшчальнай прадукцыі на 2024 год. У выніку ліміты на вытворчасць фруктова-ягадных вінаў павялічылі з 5,183 да 5,407 млн дэкалітраў (гэта значыць, амаль да леташняга ўзроўню).

Таксама крыху павялічылі дазволены аб'ём вытворчасці пеністых він, каньяку і брэндзі. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Разам з тым квоты на пладовыя мацаваныя марачныя віны зменшылі з 2,5 да 2,4 млн дал. Гэта ж адбылося з віскі, ромам і іншымі моцнымі спіртнымі напоямі. Таксама ўдвая зменшылі максімальны памер для вытворчасці віннага вінаграднага кулера - з 200 тысяч дэкалітраў да 100 тысяч

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках