Мінабароны РФ працягвае ліхаманіць
3- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РУССКИЙ ДЕКАДАНС»
- 17.09.2024, 16:53
- 8,238
Рассакрэчванне такіх падрабязнасцяў кідае цень на байкі, якімі труцяць расейцаў.
СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да афіцэраў - начальніка 4924 вайсковага прадстаўніцтва Мінабароны Расеі Івана Папулоўскага і яго падначаленага Рыгора Зорына. Абодва падазраюцца ў хабарніцтве. Кошт пытання - 11 млн рублёў.
Сілавікі паведамляюць, што Зорын і Папулоўскі скрозь пальцы прымалі тавары ў рамках дзяржкантрактаў з ААТ «Усерасійскі навукова-даследчы праектна-канструктарскі інстытут кабельнай прадукцыі» і ЗАТ «Гандлёвы дом «Усерасійскі Навукова-Даследчы праектна-канструктарскі і тэхналагічны Інстытут».
Паралельна галоўнае абароннае ведамства краіны раптоўна выявіла згубу аднаго мільярда рублёў пры будаўніцтве цэнтра ўпраўлення сувязі. У рамках справы затрыманы кіраўнік ТАА «ЕРСМ Сібіры» Раман Бязрукаў. Яго кампанія займаецца праектаваннем і будаўніцтвам дробных, сярэдніх і буйных аб'ектаў электраэнэргетыкі. Паводле звестак следства, з траўня 2021 года да сакавіка 2023 года Бязрукаў разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі вывеў у ценявое абарачэнне больш за 993 млн рублёў - фіктыўныя аперацыі праводзіліся пад выглядам закупаў матэрыялаў выканання работ і надання паслуг паводле кантракта з ФГУП «Галоўная вайскова-будаўнічая ўправа №4». Цяпер падазраваны затрыманы.
І Зорын, і Папулоўскі, і Бязрукаў адправяцца за краты паводле аднаго артыкула, але адназначна застануцца ахвярамі вялікай чысткі Белавусава, якую задумаў новы міністр абароны. Цяпер кіраўнік МА РФ паралельна разбіраецца (і на тым фармуе ўласную рэпутацыю) з іншымі фактамі злачынстваў, але ўжо ў зоне баявых дзеянняў. Белавусаў надумаў стварыць прэцэдэнт на гісторыі двух дасведчаных аператараў дронаў з пазыўнымі «Эрнэст» і «Гудвін» 87-га асобнага стралковага палка Паўднёвай вайсковай акругі, якіх літаральна адправілі на смерць.
Акрамя карупцыі, якая доўгія гады разрасталася пад кіраўніцтвам Шайгу, у расейскім войску адбыўся росквіт наркагандлю. І раскрыццё такіх брудных падрабязнасцяў кідае цень на байкі, якімі труцяць расейцаў з тэлевізара - выяўляецца, не ўкраінскія байцы пакутуюць ад забароненых рэчываў, а расейскія. І пакуль што ў гэтых наркатычных схемах долю мае кожны, для каго грошы не пахнуць. Але новы міністр абароны сваімі зачысткамі абазначае ўласны шлях, які адрозніваецца ад шляху Шайгу.
Тэлеграм-канал «Русский декаданс»