21 снежня 2024, Субота, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва УС Беларусі фармуецца восьмы зенітны ракетны полк

8
Ва УС Беларусі фармуецца восьмы зенітны ракетны полк

Ён будзе дыслакавацца ў Гародні.

У складзе «Заходняга аператыўнага камандавання» (ЗАК) фармуецца новае падраздзяленне - зенітны ракетны полк (зрп.). Ён будзе дыслакавацца ў Гародні (в/г №99 «Вішнявец»), паведаміў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Імаверна, падраздзяленне з'яўляецца правапераемнікам 62-й зенітнай ракетнай брыгады (в/ч 16 377), якая да расфармавання ў 2011 годзе дыслакавалася ў вайсковым гарадку «Вішнявец».

Цяпер у склад ЗАК уваходзіць 147-ы зенітны ракетны полк (в/ч 96–869), які дыслакуецца ў Бабруйску (Магілёўская вобласць). Пры гэтым войскі ЗАК забяспечваюць прыкрыццё заходняга аперацыйнага кірунку, у які ўваходзяць Гарадзенская і Берасцейская вобласці. Усе падраздзяленні аператыўнага камандавання (акрамя 147-га зрп.) раскватараваныя ў Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях.

«Магчыма, з прычыны геаграфічнай аддаленасці 147-га зрп. была прынятая пастанова аб яго ўключэнні ў Паўднёвае аператыўнае камандаванне, якое фармуецца. А наўзамен яго ў склад ЗАК будзе ўключаны 62-ы зрп», - піша тэлеграм-канал.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках