17 верасня 2024, aўторак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пазнаёміліся з планам Зяленскага аб заканчэнні вайны

6
ЗША пазнаёміліся з планам Зяленскага аб заканчэнні вайны

Вашынгтон мяркуе, што ён можа спрацаваць.

ЗША пазнаёміліся з планам заканчэння вайны прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. У Вашынгтоне мяркуюць, што ён "выкладае стратэгію і план, якія могуць працаваць", паведамляе "Голас Амерыкі" са спасылкай на пастаянную прадстаўніцу ЗША ў ААН Лінду Томас-Грынфілд.

«І нам трэба ўбачыць, як мы можам спрыяць гэтаму [плану], размаўляючы з усімі кіраўнікамі дзяржаў, якія будуць тут, у Нью-Ёрку. Такім чынам, зноў жа, мы спадзяемся дабіцца пэўнага прагрэсу», — заявіла дыпламат на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку 79 Генеральнай асамблеі ААН.

Яна таксама падкрэсліла, што ЗША ніколі не страчвалі надзею знайсці шлях да міру. Паводле ейны слоў, гэта тое, над чым адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна працуе з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Раней Зяленскі заявіў, што план перамогі Украіны гатовы на 90%. Ён дадаў, што мае намер паказаць яго супольнікам на наступным тыдні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках