21 снежня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збеглы сабака выклікаў затрымкі і скасаванне дзясяткаў цягнікоў у Брусэлі

4
Збеглы сабака выклікаў затрымкі і скасаванне дзясяткаў цягнікоў у Брусэлі

Жывёліна выбегла на рэйкі.

Сабака на чыгуначных рэйках у Этэрбеку (камуна Брусэля) выклікаў затрымку амаль пяцідзесяці цягнікоў у панядзелак увечары, блізу дзесяці цягнікоў было скасавана.

Аб гэтым паведаміў мэнэджар чыгуначнай інфраструктуры Infrabel, паведамляе Brussels Time.

Прэс-сакратар Infrabel Томас Бэкен паведаміў, што рух цягнікоў упершыню быў спынены на распараджэнне паліцыі а 17.50 пасля таго, як сабаку заўважылі на рэйках. Праз гадзіну рух цягнікоў аднавіўся, нягледзячы на тое, што сабаку так і не знайшлі. Аднак гэта ўжо прывяло да значных затрымак і скасавання рэйсаў.

А 19:30 паліцыя зноў загадала Infrabel спыніць рух, калі сабаку заўважылі далей на рэйках ў Ватэрмаале. На месца здарэння прыбыў уладальнік сабакі, і праз дзесяць хвілін рух цягнікоў быў адноўлены.

Бэкен адзначыў, што няма дакладнай інфармацыі аб тым, як сабака патрапіў на рэйкі, але ўздзеянне было значным. На 20.00 блізу 50 цягнікоў было затрымана, а 10 цягнікоў было скасавана.

Бэкен падкрэсліў, што інцыдэнт адбыўся на важнай чыгуначнай лініі 161, якая з'яўляецца часткай Рэгіянальнай экспрэс-сеткі, якая злучае Брусэль і Намюр, і адбыўся ў вечарам у гадзіну пік у працоўны дзень.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках