21 снежня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супэркампутар прадказаў пераможцу Лігі чэмпіёнаў

1
Супэркампутар прадказаў пераможцу Лігі чэмпіёнаў

Турнір стартаваў сёння.

Галоўным прэтэндэнтам на перамогу ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА сэзона-2024/25, якая стартавала 17 верасня, названы "Манчэстэр Сіці". Такія звесткі падае статыстычны цэнтр Football Meets Data.

Там прааналізавалі ўсе будучыя матчы групавога этапу турніру пры дапамозе супэркампутара. Ён даў 10 тысяч варыянтаў выніку спаборніцтваў, дзякуючы якім і выведзеныя шанцы ўсіх клубаў у адсотках.

Калі верыць супэркампутару, «Манчэстэр Сіці» выходзіць у этап плэй-оф з імавернасцю 91%, шанцы на выхад у фінал складаюць 34%, а перамога — 21%.

Другім прэтэндэнтам на перамогу названы самы тытулаваны клуб у гісторыі Лігі чэмпіёнаў — мадрыдскі "Рэал". Ім прадракаюць 11% на чарговы поспех.

Трэцім у прагнозах значыцца міланскі "Інтэр" (9%), у пяцёрку таксама трапілі лонданскі "Арсэнал" (8%) і левэркузэнскі "Баер" (6%).

А яшчэ ў топ-10 прэтэндэнтаў на перамогу ў Лізе чэмпіёнаў знаходзяцца "Баерн", "Лівэрпуль", "Барсэлона", "ПСЖ" і дортмундская "Барусія".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках