Зяленскі правёў нарады датычна плану перамогі Украіны і флоту F-16
3- 17.09.2024, 20:05
- 4,774
Дэталі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння правёў дзве нарады. Яны датычыліся плану перамогі Украіны і павелічэння флоту F-16.
Пра гэта прэзідэнт Украіны расказаў падчас вечаровага звароту.
Паводле ягоных словаў, першая нарада была наконт ваеннага напаўнення плану перамогі для Украіны.
«Разам працаваў з вайсковым камандаваннем. Падрыхтаваны добры, моцны змест для ваеннага пакету – менавіта таго, што можа адчувальна ўмацаваць Украіну згодна з планам перамогі», – сказаў Зяленскі.
Другая нарада датычылася павелічэння паветранага флоту F-16 і адбылася з камандаваннем Паветраных сілаў.
«Ёсць дакладнае разуменне крокаў, як павялічыць колькасць баявых самалётаў ва Украіне і паскорыць трэніроўку нашых пілотаў. Усе задачы для Паветраных сілаў Украіны, для Міністэрства абароны Украіны вызначаныя», – паведаміў прэзідэнт Украіны.