17 верасня 2024, aўторак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка забараніў куплю і продаж крыптавалюты па-за беларускімі крыптабіржамі

4
Лукашэнка забараніў куплю і продаж крыптавалюты па-за беларускімі крыптабіржамі

Але не ўсім.

Аляксандр Лукашэнка 17 верасня падпісаў указ пра абарачэнне лічбавых знакаў (токенаў), паведаміла ягоная прэс-служба.

Паведамляецца, што дакумент быў прыняты «ў мэтах павышэння абароненасці грамадзянаў пры здзяйсненні ўгодаў з лічбавымі знакамі (токенамі), а таксама выключэння магчымасці задзейнічання крыптавалюты ў ашуканскай і іншай супрацьпраўнай дзейнасці».

Указ прадугледжвае забарону для фізічных асобаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў – рэзідэнтаў ПВТ, на куплю і продаж крыптавалюты па-за беларускімі крыптабіржамі (крыптаабменнікаў).

«Гэта будзе спрыяць развіццю празрыстага і кантраляванага абарачэння лічбавых знакаў (токенаў), у першую чаргу крыптавалюты, і прадухіленню вываду з краіны выкрадзеных з банкаўскіх рахункаў грамадзянаў грашовых сродкаў шляхам іх абмену на крыптавалюту на замежных крыптапляцоўках», – растлумачылі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках