Уначы ў Беларусь прывезлі новую партыю ядзернага паліва
9- 17.09.2024, 20:40
- 10,808
Цягнік з РФ суправаджаўся беспілотнікамі.
«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» высветліла, што мінулай ноччу ў Беларусь даставілі ўранавыя цеплавылучальныя зборкі (ЦВЗ) – ядзернае паліва для працы АЭС.
Паліва для АЭС было дастаўлена ў Астравец з Расеі па чыгунцы ў ноч з 16 на 17 верасня 2024 года. Цягнік прыбыў на станцыю Баброўнікі блізу 00:30 17 верасня. Адпраўніком грузу з'яўляецца кампанія «Расатам».
Маршрут цягніка з уранавым палівам праходзіў праз Оршу, Калодзішчы, Шабаны, Памыслішча (у аб'езд Менска), Дзегцяроўку, Крыжоўку, Маладзечна, Ашмяны і Баброўнікі.
Чыгуначнікі адзначаюць, што паліва перавозілі па чыгуначнай галіне ў аб'езд Менска, а для аховы руху цягніка задзейнічалі вайскоўцаў, супрацоўнікаў МУС і КДБ. Таксама цягнік суправаджаўся беспілотнікамі.