Пуцін даручыў рыхтаваць бюджэт РФ да прадаўжэння вайны
13- 17.09.2024, 20:53
- 10,558
Дыктатар РФ правёў нараду з чальцамі ўраду.
Выдаткі на абарону павінны застацца ў ліку прыярытэтаў расейскага бюджэту. Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у аўторак на нарадзе з чальцамі ўраду, дзе абмяркоўвалася падрыхтоўка праекту казны на 2025 год і будучы 3-гадовы перыяд.
Паводле словаў Пуціна, акрамя «павышэння абароназдольнасці» ў пералік галоўных кірункаў бюджэтных выдаткаў павінны ўвайсці «інтэграцыя» анэксаваных рэгіёнаў Украіны, а таксама сацыяльная падтрымка грамадзянаў і «тэхналагічнае развіццё айчыннай эканомікі».
«З наступнага года будуць запушчаныя новыя нацыянальныя праекты. Для іх паспяховай рэалізацыі трэба прадугледзець фінансавыя рэсурсы, закласці іх у федэральны бюджэт у неабходным аб'ёме», – сказаў Пуцін, звяртаючыся да міністраў.
«Тут у тым ліку павінны спрацаваць стратэгічныя ідэі ў даналадцы падатковай сістэмы», – дадаў ён, маючы на ўвазе павышэнне падаткаў для грамадзянаў і бізнэсу, якое ў найбліжэйшыя 6 гадоў, паводле разлікаў Мінфіна, прынясе ў казну 17 трыльёнаў рублёў.
У бюджэт-2024 урад заклаў 10,8 трлн рублёў ваенных выдаткаў – на 60% больш, чым год таму і ўтрая вышэй за ўзровень даваеннага 2021-га. На набыццё зброі і ўтрыманне ўзброеных сілаў бюджэт вылучыў 30% усіх грошай – рэкордную дзель з часоў СССР.
Праблемай для бюджэту могуць стаць кошты нафты, пісалі раней аналітыкі Расбанка: бараль расейскага гатунку Urals каштуе крыху больш за $60, у той час як урад закладвае ў свае праекціроўкі $70 на гэты год і $69,7 – на наступны.