УСУ бяруць у аблогу расейскае войска ў Вясёлым
1- 18.09.2024, 7:53
- 15,020
Аналітыкі раскрылі дэталі баёў у Курскай вобласці.
Баі на тэрыторыі Курскай вобласці працягваюцца, аднак пакуль без сур'ёзных поспехаў з абодвух бакоў. УСУ спрабуюць праводзіць новыя атакі ў Глушкаўскім раёне на захад ад цяперашняга выступу на Куршчыне.
Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) агучылі сітуацыю на полі бою за мінулы дзень.
У прэс-службе МА РФ заявілі, што 17 верасня войска Пуціна здолела адбіць напады УСУ пад Вясёлым і Мядзведжым.
Пры гэтым цэлы шэраг расейскіх ваенкараў кажа аб тым, што ўкраінскія сілы хочуць акружыць гарнізон Вясёлага, атакуючы з заходняга і ўсходняга флангаў. Баі ідуць і на іншых адрэзках Курскай вобласці.
Так, Z-паблік «Рыбарь» паведаміў аб тым, што УС РФ прасунуліся ў Коранеўскім раёне. Аднак нават ён напісаў аб тым, што візуальнага пацвярджэння заяў МА РФ аб узяцці пад кантроль Дар'іна і Успенаўкі няма. Кадры з геалакацыяй ад 16 верасня паказалі баі паміж УСУ і УС РФ на захад ад Любімаўкі.
Некаторыя ўкраінскія паблікі пішуць аб тым, што УСУ акружылі войска Пуціна ў Крамяным, аднак аналітыкі з ISW не ўбачылі візуальнага пацвярджэння.
Прапагандысты пішуць, што баі пад Снагасцю і Абухоўкаў вядуць акупанты са 155-й брыгады марскіх пяхотнікаў УС РФ і 51-ы дэсантны полк. У раёне Боркі вядуць баі 810-я брыгада марскіх пяхотнікаў УС РФ, атрад «Сармат» і «Дзікая дывізія Данбаса».