21 снежня 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Светлагорскам затрымалі «чорных капальнікаў»

4
Пад Светлагорскам затрымалі «чорных капальнікаў»

Разбіралі набоі і міны дома.

Пад Светлагорскам затрымалі траіх «чорных капальнікаў», якія цягам 14 гадоў незаконна вялі раскопкі на месцах баёў Другой сусветнай вайны. Яны знаходзілі зброю і боепрыпасы, хавалі іх у лясах пад Светлагорскам, а разбіраць выбухованебяспечныя знаходкі надумалі проста ў сябе дома - у гаражах і на лецішчах, паведамілі ў МУС.

Трое мужчын, узростам ад 37 да 75 гадоў, - з Менска, а таксама Менскай і Гомельскай абласцей. З 2010 да 2024 года яны займаліся пошукамі вайсковых артэфактаў на тэрыторыі Меншчыны і Гомельшчыны. Знаходкі аднаўлялі да баявога стану, а з набояў выцягвалі выбухоўку.

Падчас ператрусаў у «чорных капальнікаў» і ў тайніках былі знойдзеныя чатыры адзінкі наразной і тры — гладкаствольнай зброі, запчасткі да яе, амаль 3500 патронаў, выбуховыя рэчывы, набоі, гранаты і міны.

Супраць мужчын распачатая крымінальная справа за незаконныя дзеянні са зброяй, боепрыпасамі і выбухоўкай. У МУС падкрэслілі, што разборка небяспечных знаходак вялася ў жылых раёнах, пагражаючы не толькі самім затрыманым, але і навакольным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках