18 верасня 2024, Серада, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкія банкі масава блакуюць аплаты з Расеі ў Еўропу

Турэцкія банкі масава блакуюць аплаты з Расеі ў Еўропу

Баяцца санкцый.

Банкі Турцыі пачалі масава адмаўляць расейскім кампаніям у правядзенні аплат у Еўразвяз і іншыя краіны, распавялі «Ведомостям» тры крыніцы з ліку імпарцёраў і пасярэднікаў.

З іх слоў, у мінулы раз такая сітуацыя назіралася ў пачатку года, калі турэцкія банкі, як і крэдытныя арганізацыі іншых «дружалюбных» краін, сталі баяцца другасных санкцый ЗША за працу з расейскімі кампаніямі. Аднак паступова транзакцыі аднавіліся.

Улетку праблемы з транзітнымі аплатамі праз Турцыю з'явіліся зноў. Еўрапейскія банкі час ад часу сталі адмаўляцца прымаць у турэцкіх аплату за тавары на карысць пастаўшчыкоў расейскага бізнэсу, кажа адзін з імпарцёраў. Іншы суразмоўца выдання пацвярджае гэта: пры спробе заплаціць за тавар праз Турцыю пастаўшчык з Балгарыі папрасіў яго перавесці грошы праз «нармальную» краіну.

Узмацненне жорсткасці з боку еўрапейскіх крэдытных арганізацый прывяло да таго, што ў пачатку верасня ўжо турэцкія банкі сталі адмаўляць у правядзенні транзітных аплат, кажа крыніца «Ведомостей». З яе слоў, нават перадача банку дадатковых дакументаў па пастаўцы не развязвае праблему.

У Турцыі, як правіла, заўсёды былі 2-3 банкі, якія ахвотна праводзілі аплаты за расейскія тавары ў іншыя краіны, але ў апошні час ускладнілася праца нават з імі, пацвярджае партнёр юрфірмы FTL Advisers Ігар Кузнец. З яго слоў, у асноўным складанасці ўзнікаюць пры аплаце ў далярах і еўрах, але таксама з цяжкасцю сталі праходзіць аплаты ў юанях.

Прычына можа быць у тым, што турэцкія банкі пачалі больш баяцца санкцый або іх банкі-карэспандэнты зараз выстаўляюць падвышаныя патрабаванні да выплат з Турцыі, адзначыў Кузнец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках