Сыны Трампа і Кэнэдзі напісалі прарасейскую калонку
19- 18.09.2024, 11:30
- 6,808
У ёй яны палохаюць свет «ядзернай катастрофай».
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША павінна неадкладна прыступіць да наўпроставых перамоў з Расеяй, каб скончыць вайну ва Украіне. Пра гэта ў сваёй супольнай калонцы для The Hill заявілі незалежны кандыдат у прэзідэнты Роберт Кэнэдзі-малодшы і сын былога амерыканскага лідара Дональд Трамп-малодшы.
Аўтары публікацыі выказалі заклапочанасць паведамленнямі аб тым, што «Белы дом разглядае магчымасць дазволіць Украіне ўдары дальнабойнай зброяй па Расеі». І палохаюць рызыкай ядзернай катастрофы большай, чым калі-небудзь з часоў Карыбскага крызісу».
На іх думку, адміністрацыя ЗША павінна засяродзіцца на пошуку дыпламатычнага выхаду з вайны ва Украіне, але замест гэтага праводзіць палітыку, якую Расея «будзе расцэньваць як акт вайны».