Былы намеснік Шайгу выдаў УСУ інфармацыю пра склад боепрыпасаў у Тарапцы?
6- 18.09.2024, 12:00
- 14,806
Такой думкі прытрымліваюцца Z-блогеры.
Украінскі БПЛА ўначы ўдарыў па складзе боепрыпасаў у Тарапцы. Пачаліся маштабныя выбухі.
Z-блогеры тым часам патрабуюць выставіць арыштаванаму за карупцыю намесніку міністра абароны Дзмітрыю Булгакаву выдаванне дзяржтаямніцы.
Ён пад камеры на ТБ расказваў пра новы комплекс для захоўвання боепрыпасаў у Тарапцы, запэўніваючы ў яго непаражальнасці і адначасна расказваў, што менавіта там можна захоўваць.