На перадавой у Харкаўскай вобласці ў расейцаў пачаліся масавыя атручванні
9- 18.09.2024, 12:06
- 15,648
Ва УСУ назвалі прычыну.
Сярод расейскіх акупантаў масавыя атручэнні на перадавой у Харкаўскай вобласці. Чыннікам гэтага з'яўляецца няякасная ежа і вада.
Пра гэта паведамляе аператыўна-тактычная група «Харкаў» у Telegram.
Як паведамілі ва УСУ, ля населенага пункта Глыбокага на поўначы Харкаўскай вобласці супраціўнік ажыццяўляе адзінкавае перамяшчэнне асабовага складу з мэтай папаўнення існага некамплекту на перадавых пазіцыях.
Паводле інфармацыі Сіл абароны, у расейцаў таксама фіксуюцца масавыя выпадкі атручванняў.
«Праз нізкую якасць прадуктаў харчавання і пітной вады на перадавых пазіцыях 11-га танкавага палка 18-й мотастралковай дывізіі адзначаюцца масавыя выпадкі страўнікава-кішачных разладаў сярод асабовага складу і настойлівае запатрабаванне ў медыкаментах, у сувязі з чым назіраецца паніжэнне ўзроўню маральнага стану акупантаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Агулам за апошні дзень сітуацыя на Харкаўскім кірунку засталася без зменаў. Страты ворага за мінулы дзень склалі 85 акупантаў, з іх беззваротныя - 24, санітарныя - 59. Двое акупантаў здаліся ў палон.
Таксама расейцы страцілі знішчанымі і пашкоджанымі 78 адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі.