Песні TOR BAND не даюць уладам спакою
10- 18.09.2024, 12:33
- 5,380
Рэжым просіць выдаліць іх з «Яндэкс Музыкі».
Пракуратуры Гомельскай вобласці запатрабавала ад расейскага сэрвісу па пошуку і праслухоўванні музыкі «Яндэкс Музыка» выдаліць кампазіцыі беларускага гурта TOR BAND. У пракуратуры заявілі, што маніторылі інтэрнэт і знайшлі «на вядомым музычным сайце запісы выступаў фашысцкіх лідараў і экстрэмісцкія музычныя кампазіцыі».
Раней беларускія ўлады ўнеслі песні гурта ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Кампазіцыі TOR BAND сталі адным з сімвалаў пратэсту ў 2020 годзе. Музыкі гурта знаходзяцца за кратамі.