21 снежня 2024, Субота, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Крамля адбылася страляніна

19
Каля Крамля адбылася страляніна

Агнястрэльныя раны атрымалі трое мужчын.

Кампанія Wildberries, заснаваная Таццянай Бакальчук абвінаваціла ў спробе незаконнага пранікнення ў офіс свайго мужа і акцыянера Уладзіслава Бакальчука. Канфлікт адбыўся ля офіса Wildberries у бізнэс-цэнтры "Раманаў Двор", які знаходзіцца недалёка ад Крамля, піша The Moscow Times.

Некалькі чалавек прыехалі да офіса і пачалася страляніна. Агнястрэльныя раненні атрымалі трое мужчын. Офіс эвакуаваны, на месцы працуе паліцыя.

Уладзіслаў Бакальчук выступаў супраць аб'яднання Wildberries з рэкламнай кампаніяй Russ. У ліпені ён заяўляў, што яго адхілілі ад кіравання бізнэсам і што аб стварэнні супольнай кампаніі дамовіліся без яго. Бакальчук сустрэўся з кіраўніком Чачэніі

Рамзанам Кадыравым, які пасля гэтага заявіў, што ў Wildberries адбываецца «адкрыты і нахабны рэйдэрскі захоп». Таццяна Бакальчук адказала, што «гэта не рэйдэрскі захоп, гэта развод».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках