Затрымалі сёмага генерала з каманды Шайгу
6- 18.09.2024, 14:39
- 9,284
За буйны хабар.
Расейскія следчыя затрымалі начальніка аўтабранятанкавай службы Цэнтральнай вайсковай акругі генерал-маёра Дзяніса Пуцілава ў справе аб хабары ў асабліва вялікай суме (ч. 6 арт. 290 КК РФ), паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта Расеі.
Са звестак следства, у 2023 годзе Мінабароны РФ у рамках выканання дзяржабаронзамова ўклала шэраг дзяржаўных кантрактаў у рамонце і тэхнічным абслугоўванні вайсковай аўтамабільнай тэхнікі з індывідуальным прадпрымальнікам Чудзінавым (імя бізнэсоўца не называецца). Выкананне кантрактаў, кошт якіх перавысіў 140 млн руб., кантраляваў Пуцілаў.
"У мэтах паслаблення кантролю, атрымання іншых прывілеяў і прэферэнцый пры выкананні дзяржаўнай абароннай замовы, а таксама ўкладання ў далейшым новых кантрактаў Пуцілаў атрымаў хабар ад прадстаўніка ІП Чудзінава на суму 10 мільёнаў рублёў", — адзначылі ў СК.
У ведамстве дадалі, што мера стрымання для генерал-маёра пакуль не абраная. Справу вядзе Галоўная вайсковая следчая ўправа.
Пуцін прысвоіў Пуцілаву ранг генерал-маёра ў траўні гэтага года. На афіцыйных сайтах Мінабароны падрабязнасцяў ягонай біяграфіі няма.