21 снежня 2024, Субота, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні адразу два таксісты выклікалі адзін на аднаго міліцыю

У Гародні адразу два таксісты выклікалі адзін на аднаго міліцыю

Адзін заявіў, што канкурэнт б'ецца да яго ў аўто.

У Гародні сілавікі ўночы выязджалі на аўтавакзал, каб уладзіць спрэчку паміж двума кіроўцамі таксі. Выклік паступіў ад абодвух, але з розных нагодаў, паведамілі ў міліцыі.

Канфлікт паміж кіроўцамі таксі на гарадзенскім аўтавакзале разгарэўся каля дзвюх гадзін ночы 18 верасня. Абодва ўдзельнікі інцыдэнту выклікалі адзін на аднаго міліцыю.

Калі ж сілавікі прыехалі разбірацца, дык пачулі дзве вельмі розныя скаргі ад абодвух таксістаў. Адзін заяўляў, што канкурэнт б'ецца да яго ў аўтамабіль, тузае за ручку дзвярэй. А са слоў другога, першы займаецца незаконным возніцтвам.

Падрабязнасці інцыдэнту ўстанаўліваюць супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Гародні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках