21 снежня 2024, Субота, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бялкоўскі: Лукашэнка прабрахаўся пра новы вайсковы план Крамля

33
Бялкоўскі: Лукашэнка прабрахаўся пра новы вайсковы план Крамля
СТАНІСЛАЎ БЯЛКОЎСКІ

Новы наступ з тэрыторыі Беларусі?

Расейскі пісьменнік, публіцыст Станіслаў Бялкоўскі звярнуў увагу на дзівацтвы ў паводзінах Лукашэнкі, які зноў пачаў палохаць Захад "трэцяй сусветнай вайной" у выпадку ўзброенага ўварвання на тэрыторыю Беларусі.

“Таму ні ў якім разе ні ўкраінцам, ні расейцам, яны гэта выдатна разумеюць, ні амерыканцам, якія хочуць адсядзецца за акіянам, гэтага рабіць нельга”, - цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

А вось Станіслаў Бялкоўскі бачыць за гэтымі пагрозамі беларускага дыктатара нешта іншае. Як адзначае экспэрт, падобны “альтэрнатыўны сцэнар паходу на Менск” быў магчымы ўвосень 2022 года, калі на тэрыторыі Беларусі яшчэ не было расейскай ядзернай зброі і, адпаведна, у Крамля “не было нагоды абараняць яе і Лукашэнку”. Але тады, паводле ягоных слоў, гэты план не быў падтрыманы Вашынгтонам.

“І вось зараз з Лукашэнкам нешта адбываецца. Магчыма, чакаецца якраз наадварот наступленне расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Які-небудзь паход на Сумы і Чарнігаў. Гэта мая гіпотэза. А для таго, каб апраўдаць гэты паход на Сумы і Чарнігаў, трэба сказаць, што гэта прэвентыўная аперацыя для прадухілення ўварвання на беларускую тэрыторыю. Так ці інакш, але чамусьці ж Лукашэнка раптам кінуўся ў гэтую справу адразу. І трэба зразумець, навошта. Ці не з'яўляецца гэта анонсам некаторых варыянтаў дадатковых расейскіх удараў на іншых кірунках. Можа быць, будзе аслабленая вайсковая актыўнасць на Данбасе, і будзе зроблена спроба праз Сумы і Чарнігаў хутка рушыць наперад у кірунку Кіева. Такім чынам гэта будзе асіметрычным адказам на ўварванне УСУ ў Курскую вобласць”, - выказаў меркаванне Бялкоўскі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках