18 верасня 2024, Серада, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Змітра Дашкевіча судзяць паводле двух крымінальных артыкулах

2
Палітвязня Змітра Дашкевіча судзяць паводле двух крымінальных артыкулах

Рэжым помсціць вядомаму актывісту.

Асуджанага на 1,5 гады калоніі актывіста Змітра Дашкевіча судзяць за грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК) і злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК). Справу разглядаюць у судзе Першамайскага раёна Менска, на расклад пасяджэнняў звярнула ўвагу выданне "Позірк".

Аб тым, што супраць Дашкевіча завялі новую крымінальную справу паводле артыкула аб грубым парушэнні парадку стала вядома ў пачатку траўня. Актывісту тады заставалася 2 месяцы да канца тэрміну.

У канцы траўня на зняволенага Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу, ужо другі раз за месяц, паводле артыкулв аб злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.

14 ліпеня 2022 года актывіста Змітра Дашкевіча прысудзілі да 1,5 года калоніі, яго жонку - да трох гадоў хатняй хіміі паводле артыкула аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК). 11 ліпеня 2023 года ён мусіў выйсці на волю, але замест вызвалення яго зноў арыштавалі, і пазней дадалі год калоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках