У Беларусі хочуць прыняць закон «пра замежных агентаў»
21- 18.09.2024, 16:16
- 12,210
Па прыкладзе РФ і Грузіі.
У Беларусі могуць прыняць закон аб «замежных агентах». Пра гэта заявіў журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.
«Сёння многія краіны прымаюць заканадаўства аб так званых «замежных агентах». Гэта таксама ў пэўнай ступені завязана ў тым ліку і з электаральным працэсам. Пагадзіцеся, як можна правесці справядлівыя выбары, калі арганізацыя, якая ўдзельнічае ў выбарах, фінансуецца з-за мяжы і выконвае пэўную замову тых, хто плаціць гэтай арганізацыі? Гэта ж відавочна», - заявіў чыноўнік.
Адзначым, такія законы нядаўна прынялі Расея і Грузія.