21 снежня 2024, Субота, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашай няні выдаюць 0,5 літра мыйнага сродку на месяц!»

20
«Нашай няні выдаюць 0,5 літра мыйнага сродку на месяц!»
иллюстративное фото

Беларусам самім даводзіцца купляць бытавую хімію ў дзіцячыя садкі.

Дачка карыстальніцы TikTok Алесі сёлета пайшла ў дзіцячы садок. Яшчэ ў жніўні бацькоў папрасілі прынесці мыйныя сродкі. Мама здзівілася і падзялілася гэтым на сваёй старонцы. Мяркуючы да каментароў да яе допісу, іх сад не адзіны, дзе ёсць такая практыка, і актуальная гэтая сітуацыя на працягу года. Чаму бацькоў просяць купіць мыйныя сродкі, бо на гэта павінны выдзяляцца бюджэтныя грошы? Пра гэта піша «Зеркало».

«Нашай няні выдаюць 0,5 літра мыйных сродкаў на месяц!»

Алеся расказвае, што яна запісалася ў бацькоўскі камітэт групы. Яна не паказвае, у які сад ходзіць яе дзіця, і ў каментарах папярэджвае, што прэтэнзій да просьбы ў яе няма. Ейны допіс - гэта пытанне ад чалавека, "які не разбіраецца ў зборах, датацыях, спонсарстве".

- У нас бясплатная адукацыя, чаму мы павінны купляць мыйныя сродкі? У школе, па-мойму, не купляем <…>, - кажа яна. - Тыя, хто на працу ходзіць, вы ж таксама не збіраеце грошы на мыйныя сродкі, напэўна. Калі дзяржаўная праца. Чаму мы ў садок павінны купляць?

Пры гэтым, зазначае жанчына, іншыя тавары, якія ім сказалі набыць у сад, пытанняў у яе не выклікаюць.

У каментарах да допісу некаторыя бацькі расказалі, што таксама сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй. Нехта ўспрыняў гэта спакойна, нехта абурыўся і нічога не здаваў.

- І я не здаю. Нам таксама мыйныя сродкі трэба, няхай нам дадуць. Мы плацім за садок штомесяц, няхай адтуль возьмуць, — напісала адна з мам.

- У нас у групе 18 дзяцей. І кожны з бацькоў прынёс адзін раз на год пральны парашок - адзін кілаграм, вільготныя сурвэткі - адну ўпакоўку, папяровыя сурвэткі і туалетную паперу. Не так ужо гэта і дорага, - адзначыла іншая.

— Мы раз на тры месяцы збіраем па сем рублёў на мыйныя сродкі, — падзялілася сваім досведам трэцяя маці. — Для мяне гэта капейкі, затое посуд у нас чысты і пасцельная бялізна заўсёды добра пахкае.

Да размовы таксама падключыліся і супрацоўнікі садоў. Некаторыя з іх напісалі, што ў іх арганізацыях памочніку выхавацеля на месяц выдаюць абмежаваную колькасць мыйных сродкаў.

- Нашай няні выдаюць 0,5 літра мыйнага сродку (дарэчы, які не пеніцца і нармальна не мые) на месяц! - паведаміла адна з карыстальніц.

— [У садзе], дзе я працую (Менск), выдаюць літр для посуду і 500 грамаў сухой хлёркі раз на тры месяцы. Як мыць посуд за 15-20 дзецьмі чатыры разы на дзень такой колькасцю? Плюс трэба мыць цацкі і падлогі, - адзначыла каментатарка, якая назвалася выхавальніцай.

— Раз на тры месяцы па літры — гэта поўнае трызненне. Я працавала няняй у дзіцячым садку, і загадчык гаспадаркі нам выдаваў [сродак для мыцця] кожны панядзелак. На месяц выходзіла па чатыры літры, - апісала сваю сітуацыю яшчэ адна карыстальніца.

Ейная калега, якая "адпрацавала ў дзіцячым садку 34 гады", расклала сітуацыю на сваім прыкладзе.

- Калі 0,5 літра (мабыць, гаворка аб мыйным сродку, які ім выдавалі. - Заўв. рэд.) падзяліць на 22 дні, атрымліваецца 23 мілілітры на дзень. Гэта прыкладна 1,5 сталовай лыжкі. А зараз падумайце аб якасці мыцця, а калі каранцін? - напісала яна і пры гэтым адзначыла. - Мыецца ўсё - посуд, цацкі, паверхні ў групе, унітазы ў яслях апрацоўваюцца некалькі разоў на дзень. Бо дзеці ў садах маленькія, і яны хутчэй чапляюць [бактэрыі].

Што гавораць чыноўнікі?

На сайце Міністэрства адукацыі ёсць пералік асноўных тавараў, якія бацькам рэкамендуюць набыць для дзяцей у сад. Пазначана, што гэты спіс мінімальны. У ім 29 пазіцый. Бытавая хімія сюды не ўваходзіць.

Журналістка як звычайная беларуска патэлефанавала ў рандомнае ўправу адукацыі Менску. Выбар упаў на Савецкі раён. У бухгалтэрыі ўпраўлення запэўнілі, што мінімум двойчы за год яны цэнтралізавана закупляюць для садоў усю патрэбную бытавую хімію. Якая колькасць, напрыклад, гелю для мыцця посуду выдзяляецца на групу, спецыяліст з ходу зарыентаваць не змагла. Яна адзначыла, што разлічваецца ўсё зыходзячы з патрабаванняў СанПіН. Аднак адзначыла, што сродкаў "павінна ставаць".

Што рабіць, калі вадкасць для мыцця посуду скончылася раней часу? У бухгалтэрыі адказалі, што ў такім выпадку можна звярнуцца ва ўправу адукацыі або ў апякунскую раду (орган самакіравання саду, задача якога - збіраць дабрачынныя ахвяраванні і вызначаць, куды яны пойдуць).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках