21 снежня 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разбілі бранятанкавы штурм войска РФ у Луганскай вобласці

1
УСУ разбілі бранятанкавы штурм войска РФ у Луганскай вобласці

З’явілася відэа бою.

Ваяры 3-й асобнай штурмавой брыгады УСУ адбілі расейскі штурм на Луганскім кірунку. Пра гэта паведаміла прэс-служба брыгады і апублікавала відэа бою.

Да штурмавых дзеянняў на гэтым участку фронту расейцы прыцягнулі танк і колавы бронетранспарцёр (БТР), які перавозіў пяхоту.

УСУ распавялі, што варожую калону бранятэхнікі, якая рухалася ў бок іх пазіцый, своечасова знайшлі пілоты БПЛА Трэцяй штурмавой.

Пасля выяўлення перамяшчэння супраціўніка падраздзяленні брыгады адразу прыняліся за яе разгром. Для знішчэння расейскіх акупантаў украінскія абаронцы выкарысталі ўдарныя FPV-дроны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках