21 снежня 2024, Субота, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лібане ўслед за пэйджарамі пачалі выбухаць рацыі, тэлефоны, ноўтбукі і скутары

У Лібане ўслед за пэйджарамі пачалі выбухаць рацыі, тэлефоны, ноўтбукі і скутары

Выбухі прылад тэрарыстаў «Хезбалы» адбываюцца ў розных частках краіны.

У Ліване зноў пачалі выбухаць бесправадныя прылады сувязі, на вуліцах Бейрута шмат машын хуткай дапамогі, паведамляюць Almayadeen і Al Jazeera.

Як адзначае тэлеграм-канал Lebanese News, на гэты раз выбухаюць не пэйджары, а прыналежныя членам «Хезбалы» радыёстанцыі ICOM. Аб гэтым жа паведамляе іранскі тэлеканал Press TV.

Ізраільскае выданне The Jerusalim Post піша, што першыя паведамленні аб новай хвалі выбухаў з'явіліся ў той момант, калі праходзіла пахаванне чатырох членаў «Хезбалы». Цырымонія транслявалася ў жывым эфіры ў сацсетцы Х, аднак нечакана абарвалася.

Турэцкая Yeni Şafak таксама паведамляе, што апроч рацый у Лібане выбухаюць скутары і аўтамабілі з найноўшай электронікай. Агенцтва Tasnim апублікавала відэа з падпаленым скутэрам, а таксама паведаміла аб выбухах ноўтбукаў, радыёпрымачоў і кампутараў у розных частках Лібана. Паводле звестак Alhadath, у аўтамабілях і скутарах выбухалі бесправадныя прылады.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках