Камандуючы ВПС і СПА Беларусі: На нашай мяжы сабралася шмат выведнікаў NATO
43- 18.09.2024, 18:24
- 8,950
З яго слоў, беларускія вайскоўцы фіксуюць прыблізна да 40 вылетаў за дзень.
Абстаноўка на беларускай граніцы складваецца няпростая, асабліва ў заходнім кірунку, расказаў камандуючы ВПС і СПА Беларусі генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
«Найперш гэта звязана з інтэнсіўнай мілітарызацыяй еўрапейскага кантынента. Вельмі вялікая колькасць ударнага ўзбраення. Відавочна, што блок NATO рыхтуецца да своечасовай падрыхтоўкі да ўзброенага канфлікту супраць нашых дзяржаў», - адзначыў Лук'яновіч.
Гаворачы аб вайсковай тэхніцы, сканцэнтраванай каля граніц нашай краіны, камандуючы ВПС і СПА зрабіў акцэнт на вялікай колькасці выведвальнай авіяцыі, тактычнай, стратэгічнай і БЛА.
«Штотыдзень да 40 вылетаў выведвальнай авіяцыі мы фіксуем менавіта ў рамках адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. За гэты няпоўны год мы зафіксавалі больш за 1400 вылетаў уздоўж нашых межаў, у тым ліку лёгкаматорнай авіяцыі з тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі», – сказаў ён.
У рамках рэагавання на вонкавую абстаноўку беларускія вайскоўцы паднімалі дзяжурныя экіпажы, патрулявалі мяжу ў выпадках баявых дзяжурстваў.