З Беларусі ў Расею не прапусцілі буйную партыю сыру
6- 19.09.2024, 11:31
- 4,098
Вярнулі на беларускую тэрыторыю.
На беларуска-расейскай мяжы ў Пскоўскай вобласці забаранілі незаконны ўвоз 330 кг сыру, паведамляе Рассельгаснагляд.
Сыр маасдам перавозілі з парушэннем ветэрынарна-санітарных правіл транспартавання ў аўто без халадзільнага абсталявання.
Акрамя таго, у час ветэрынарнага кантролю ўстаноўлена, што на партыю прадукцыі, якая перавозіцца, няма ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку тавару.
У ведамстве ўдакладнілі, што груз вярнулі на беларускую тэрыторыю.