22 снежня 2024, Нядзеля, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Будапешце Дунай выйшаў з берагоў

2
У Будапешце Дунай выйшаў з берагоў

Затапляе вугорскі парламент.

У сталіцы Вугоршчыны самая вялікая рака Еўропы Дунай выйшла з берагоў. Вада дабралася да будынка вугорскага парламента ў Будапешце.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя выданні.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што пік паводкі чакаецца ў Будапешце ўвечары 21 верасня. Орбан таксама некалькі дзён таму паведамляў, што скасаваў выступ у Еўрапарламенце праз паводку у Вугоршчыне.

У Будапешце Дунай ужо выйшаў з берагоў, затапіўшы набярэжную, дзе размешчаны будынак вугорскага парламента. На відэа ў сацсетках бачна, што вада крытычна блізка падышла да будынка і пачынае падтапліваць парламент.

Вада затапіла некалькі іншых вуліц сталіцы Вугоршчыны. Са слоў Орбана, нягледзячы на сур'ёзнасць сітуацыі, у вугорскіх уладаў дастаткова рэсурсаў для барацьбы з паводкай.

Еўропу падтаплівае

Шэраг еўрапейскіх краін затапляюць паводкі, выкліканыя цыклонам "Барыс". Ён рухаецца з поўначы ў Італіі. Ён закрануў Румынію, Чэхію, Польшчу, Аўстрыю, Вугоршчыну, Славакію, Нямеччыну і Малдову.

Вядома, што ў выніку паводкі загінулі сама меней 23 чалавекі, тысячы чалавек эвакуаваныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках