27 верасня 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнку ўказалі на ягонае месца

9
Палітолаг: Лукашэнку ўказалі на ягонае месца
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Усе яго рухі цела - хаатычныя і несістэмныя.

Палітолаг Анатоль Котаў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» распавёў, навошта беларускі дыктатар чарговым разам сустракаецца з міжнародным тэрарыстам з «ДНР» Дзянісам Пушыліным.

- Думаю, што тут сышліся інтарэсы двух бакоў - і расейскага, і Лукашэнкі, - каментуе Котаў сустрэчу беларускага кіраўніка з кіраўніком самаабвешчанай «ДНР». - Лукашэнка зараз спрабуе падрыхтаваць свой візіт у Крэмль, які павінен адбыцца да сярэдзіны кастрычніка.

Крэмль, у сваю чаргу, прыездам Дзяніса Пушыліна ў чарговы раз паказаў, дзе месца Лукашэнкі - на сустрэчы з нібыта губернатарам непрызнанай тэрыторыі, а па факце - з міжнародным тэрарыстам.

Што ўвогуле адбываецца? Мы назіраем, чым зараз заклапочаны Лукашэнка. Ён бегае, спрабуючы падлашчвацца адначасова да ўсіх. У прынцыпе, як кажуць, нічога незвычайнага, вось толькі сітуацыя змянілася.

А ён то спрабуе, умоўна кажучы, з палякамі памірыцца, то святкуе 17 верасня з вялікай помпай. То спрабуе дамовіцца з Кітаем, які яго ўсё ж падціскае настолькі, што даводзіцца нават афіцыйна прызнаваць, што кітайцы прасілі ўрэгуляваць сітуацыю з транзітам.

Тая ж гісторыя з Украінай: войскі то адводзім, то вяртаем, украінскія дроны не бачым, а расейскія збіваем. Гэтая «мітусня» па колу нагадвае каўбойскую гульню «хто першы міргне».

Трэба хоць з кімсьці паспрабаваць выбрацца на больш даверліны, больш нармальны ўзровень кантактаў для таго, каб пашырыць поле манеўру на іншых сектарах.

Але праблема ў тым, што, як я сказаў, сітуацыя змянілася. Калі ты адначасова спрабуеш сябраваць са ўсімі пры тым, што ў іх усіх розныя інтарэсы, і спрабуеш сябе прадаць даражэй, то купляць ніхто моцна не жадае.

- Многія мяркуюць, што Лукашэнка - майстар шпагатаў, умее сядзець адначасова на двух крэслах.

- Майстар шпагатаў - гэта, вядома, добра, але цяпер, каб расцягнуцца, яму патрэбныя чатыры нагі, і яны павінны быць рознай даўжыні.

І ўсё ж найбольш важным з'яўляецца расейскі бок, бо яму вельмі моцна хочацца атрымаць іх падтрымку, выкруціцца такім чынам, каб Расея яму ў парадку выключэння ўзгадніла сёмы тэрмін. Таму што ў 2020 годзе, калі памятаеце, дамаўляліся аб іншым, аб транзіце.

А ўсе рэверансы па астатніх кірунках павінны як бы спрыяць таму, каб зарабіць балы, якія потым можна даражэй прадаць Расеі, маўляў, я не пайшоў на Захад, я бараню нашы інтарэсы перад Кітаем, я не занадта прагнуўся пад Украіну, - ну дайце мне сёмы тэрмін.

Усе яго рухі цела, хаатычныя і несістэмныя, накіраваныя менавіта на гэта, каб выбіць у Расеі сёмы тэрмін.

- У мінулы раз Украіна пасля такога візіту адклікала свайго амбасадара з Менска. А якой можа быць рэакцыя Украіны ў гэты раз?

- Думаю, што яны ніяк не будуць рэагаваць, бо ўсе цудоўна ведаюць кошт слоў Лукашэнкі і разумеюць прычыны гэтых яго кіданняў.

Ён у чарговы раз пацвердзіў, што, як Панікоўскі, спрабуе ўсіх купіць і прадаць, але ўжо даражэй. Гэта зараз яго звышзадача.

Аднак усіх гэтых паўкрокаў, пра якія я згадваў, нібыта адны дроны не заўважаем, іншыя збіваем, ці давайце сябраваць з Польшчай, - іх мала, іх недастаткова, каб гэта можна было ўспрыняць, як нешта сур'ёзнае.

Усе цудоўна разумеюць, што гэта элемент таннага гандлю на калгасным рынку.

Масква візітам гэтага так званага «губернатара» апускае Лукашэнку. А ён, у сваю чаргу, візітам гэтага «губернатара» дэманструе Расеі сваю гатоўнасць сустракацца нават з такімі персанажамі, сваю вернасць і лаяльнасць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках