27 верасня 2024, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на волю

10
Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на волю
ВОЛЬГА ЗАЛАТАР. ФОТА СА СТАРОНКІ Ў FACEBOOK

Палітзняволеная цалкам адбыла свой тэрмін.

Палітзняволеная Вольга Залатар выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на яе сяброў.

У снежні 2021 года Вольгу незаконна асудзілі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Вольга - актывістка і валанцёрка са Ждановіч. Была назіральніцай на выбарах у 2020 годзе. Скончыла ліцэй БДУ і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Мае пецярых непаўналетніх дзяцей.

Жанчыну абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (яна была адмінам чата суседзяў у Ждановічах) і «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

30 лістапада 2021 года Вольга выступіла ў судзе з апошнім словам. «Як мама і каталічка, я стаю на пазіцыі чалавечай годнасці і духоўных каштоўнасцяў», - заявіла тады актывістка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках