Ізраіль нанёс удары па аб'ектах «Хезбалы» ў Ліване
- 19.09.2024, 20:17
- 3,736
Мэта атакі – знішчыць тэрарыстычны патэнцыял і інфраструктуру групоўкі.
У чацвер, 19 верасня, Войска абароны Ізраіля нанесла ўдары па аб'ектах тэрарыстычнай групоўкі «Хезбала» ў Ліване. Пра гэта паведаміў ЦАХАЛ.
«ЦАХАЛ наносіць удары па цэлях “Хезбалы” ў Ліване, каб знішчыць тэрарыстычны патэнцыял і інфраструктуру “Хезбалы”», – гаворыцца ў паведамленні.
Вайскоўцы Ізраіля адзначылі, што «Хезбала» ператварыла поўдзень Лівана ў зону баявых дзеянняў. Дзесяцігоддзямі групоўка капала пад дамамі цывільных асобаў тунэлі і выкарыстоўвала мірных жыхароў як жывы шчыт.
«ЦАХАЛ працуе, каб стварыць бяспеку на поўначы Ізраіля, каб дазволіць жыхарам вярнуцца ў свае дамы, а таксама дасягнуць усіх мэтаў вайны», – рэзюмавалі вайскоўцы Ізраіля.