У менскай Серабранцы адбылася аварыя
4- 19.09.2024, 20:50
- 12,396
Шматпавярховік абясточаны, жыхары стаяць ля пад'ездаў.
Чытач «Смартпрэс» паведамляе, што ў доме № 145 па праспекце Ракасоўскага электрычнасці не было з раніцы чацвярга.
На месцы знаходзіцца машына аварыйнай службы, пажарная машына, ля трансфарматарнай падстанцыі працуе брыгада электрыкаў.
Паводле інфармацыі пажарных, яны прывезлі ў дом генератар, каб ратаваць чалавека, які дома знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Жыхары дома чакаюць «папраўкі» ў двары. Электрыкі абяцаюць даць святло ў найбліжэйшы час і далі. Жыхары дружна закрычалі «Ура!», але праз некалькі хвілінаў электрычнасць зноў знікла.