У Менску хлопец на прыпынку пагражаў школьніцы нажом
11- 19.09.2024, 21:24
- 9,348
Вымагаў грошы на праезд.
Каля прыпынку па вуліцы Кіжаватава ў Менску хлопец напаў на 16-гадовую школьніцу з нажом і патрабаваў у яе грошай. Як высветлілася – на праезд, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.
Пра здарэнне стала вядома пасля таго, як маці школьніцы звярнулася ў міліцыю.
Аператыўнікі крымінальнага вышуку Менска цягам сутак вызначылі асобу падазронага. Высветлілася, што гэта 21-гадовы жыхар Менскага раёна.
Пасля нападу на дзяўчыну ён з'ехаў са сталіцы.
Яго затрымалі і даставілі ў Менск для разбору. У кватэры хлопца знайшлі канцылярскі нож, якім ён і пагражаў школьніцы.
Сваю віну малады чалавек прызнаў, а ўчынак растлумачыў тым, што хацеў дабрацца дадому хутчэй, але грошай у яго пры сабе не было. Дзяўчына яму сказала, што мае 10 рублёў. Гэтай сумы фігуранту было недастаткова, і ён адпусціў яе. Пры гэтым ён папрасіў, каб школьніца нічога нікому не расказвала пра інцыдэнт.
Дахаты хлопец у той вечар усё ж дабраўся – ён сустрэў на прыпынку свайго знаёмага, які і аплаціў яму квіток.
Дзеянням затрыманага яшчэ дадуць прававую ацэнку.