2 верасня 2024, панядзелак, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Быкаў: Я ведаю, як скончыць Лукашэнка

5
Быкаў: Я ведаю, як скончыць Лукашэнка
КАЛАЖ: CHARTER97.ORG

Санітары возьмуць яго проста на трыбуне.

Вядомы расейскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў прадказаў канец Лукашэнкі. У інтэрв'ю для "Фабрыкі навін" ён пракаментаваў забарону ў Беларусі вершаў Янкі Купалы:

- Ёсць выдатная рэпліка ў п'есе "Навальніца", калі Варвара кажа: "Не слухай яе, бо ёй жа трэба нешта казаць". Вось не трэба звяртаць на іх увагу, бо ім трэба нешта забараняць. Трэба будзе - забароняць Янку Купалу, алфавіт ці запатрабуюць, як у мяне ў рамане, арэндную плату за выкарыстанне алфавіту.

Калі гаворка ідзе пра Лукашэнку, думаю, у нас няма асаблівых разыходжанняў. Я не ўпэўнены ў псіхічным здароўі Пуціна, але ў псіхічным здароўі Лукашэнку я ўпэўнены на 100%. Ён хворы чалавек, які не дужа быў здаровы ў самым пачатку. Цяпер жа, пасля 30 гадоў бескантрольнай улады, ён зусім з глузду з’ехаў. Што б ён не рабіў, што б яго сатрапы не вычваралі, што б не адбывалася на Акрэсціна, — гэта ірацыянальная прастора начнога кашмару. Мне дужа шкада беларусаў - дзесяць мільёнаў таленавітых людзей, якія знаходзяцца ў закладніках у маньяка.

Я шмат разоў прадказваў, чым скончыць Лукашэнка. Чым скончыць Пуцін - я не ведаю, прынамсі, у мяне ёсць два варыянты. Лукашэнка ж публічна звар'яцее падчас адной з публічных прамоў. Проста канчаткова страціцца логіка і сэнс у тым, што ён нясе, санітары возьмуць яго проста на трыбуне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках