2 верасня 2024, панядзелак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Балгарыі расказаў аб плане Пуціна і Беларусі

5
Экс-прэзідэнт Балгарыі расказаў аб плане Пуціна і Беларусі
РАСЭН АСЭНАЎ ПЛЕЎНЕЛІЕЎ

У Расеі ёсць доўгатэрміновая мэта

План Пуціна — поўнасцю анэксаваць Беларусь і Украіну, мяркуе былы прэзідэнт Балгарыі Расэн Плеўнеліеў. Ён заявіў пра гэта на штогадовым міжнародным форуме глабальнай бяспекі GLOBSEC, які праходзіць у Празе, піша «Радыё Свабода».

На ягоную думку, у Расеі ёсць доўгатэрміновая мэта значнага пашырэння сваёй тэрыторыі, і для гэтага яна хацела б ператварыць Украіну ў аналаг Беларусі, а затым поўнасцю анэксаваць абедзве краіны.

Паводле ягоных слоў, апрача вайны ва Украіне Уладзімір Пуцін зараз таксама акцэнтуецца на дэстабілізацыі Малдовы, дзе ў кастрычніку пройдуць парламенцкія выбары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках