2 верасня 2024, панядзелак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ дэакупавалі частку Глыбокага

УСУ дэакупавалі частку Глыбокага

Расейцы спрабуюць вярнуць пазіцыі.

На працягу апошніх двух тыдняў украінскія вайскоўцы дэакупавалі частку населенага пункта Глыбокае, што на Харкаўшчыне. Пра гэта расказаў у эфіры «Кіеў 24» намеснік камбата батальёна ўдарных БпАК «Ахілес», 92-й АШБр Алесь Малярэвіч, інфармуючы аб сітуацыі на гэтым кірунку.

«Мы дэакупавалі частку тэрыторыі, а менавіта Глыбокага. Гэта вельмі важны населены пункт. І зараз вораг спахапіўся, падцягнуў значныя рэзервы і спрабуе вярнуць страчаныя пазіцыі. Цяпер адбываюцца інтэнсіўныя баявыя дзеянні з іх боку. Мы зараз знаходзімся ў абароне і ў прынцыпе надзейна трымаем лінію абароны», - сказаў вайсковец.

Паводле ягоных слоў, тут знаходзіцца 11 танкавы полк расейцаў, але пастаянна адбываюцца ратацыі супраціўніка.

Доўгі час працавала марская пяхота, зараз яе часткова мяняе мотастралковая дывізія. То бок, што яны маюць баяздольнае, тое і сюды накіроўваюць. Цяпер увогуле «Ахмат» зайшоў, каб узмацніць», - паведаміў Малярэвіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках