У Варшаве пройдзе вялікі фэст беларускай музыкі «GRAJ»
- 2.09.2024, 10:30
- 1,428
Ужо ў гэтую суботу.
7 верасня ў Варшаве пройдзе фестываль беларускай музыкі «GRAJ». Канцэрт адбудзецца на летняй пляцоўцы Odessa Club а 14:00.
На фестывалі выступяць гурты Volski, Dzieciuki, Relikt, «Разбітае Сэрца Пацана», Nochy, Kurwadziki.
Акрамя музычнай праграмы, як распавялі сайту Charter97.org арганізатары, на фэсце будзе фуд-корт і арт-маркет, дзе можна набыць карціны, сувеніры, адзенне з нацыянальнай сімволікай.
Білеты можна набыць праз спасылку.