2 верасня 2024, панядзелак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку лепш схавацца ў невядомым кірунку»

37
«Лукашэнку лепш схавацца ў невядомым кірунку»

Нічога добрага беларускага дыктатара не чакае.

Вядомы расейскі журналіст Яўген Кісялёў мяркуе, што Пуцін здасць Лукашэнку пры першым зручным выпадку. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю Аляксандру Дземчанку:

- Я б пажадаў Лукашэнку схавацца ў невядомым кірунку. Нічога добрага яго ў найбліжэйшай будучыні не чакае. Пуцін яго здасць, калі раптам пачнуцца нейкія непрадбачаныя падзеі ў Беларусі. У Пуціна цяпер няма сіл для таго, каб займацца яшчэ і абаронай лукашэнкаўскага рэжыму. У апошні час у Пуціна не стае сіл і сродкаў, каб размяшчаць у Беларусі вялікія вайсковыя кантынгенты.

Колькасць расейскіх вайскоўцаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, налічвае блізу 600 - 1200 чалавек. Гэта дапаможныя сілы, якія абслугоўваюць вузел сувязі і нешта яшчэ. Магчыма, туды могуць быць перакінутыя нейкія спецпадраздзяленні. Цяпер Пуціну не да Беларусі. Калі там нейкі выбух абурэння ці, крый Божа, полк імя Кастуся Каліноўскага наважыцца пайсці паходам на Менск, то падазраю, што да яго пачнуць далучацца беларускія вайскоўцы.

Усе гэтыя размовы пра тое, што «Беларусь рыхтуецца да вайны супраць Украіны», натыкаюцца на мой вялікі сумнеў і велізарны скепсіс наконт таго, што беларускія вайскоўцы гараць жаданнем гінуць за Расею на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках