2 верасня 2024, панядзелак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці расейскія вайскоўцы расстралялі цывільных

2
У Курскай вобласці расейскія вайскоўцы расстралялі цывільных

Іх нібыта прынялі за ДРГ.

Мінулай ноччу расейская тэрытарыяльная абарона ў Курскай вобласці перастраляла цывільных, прыняўшы іх за ўкраінскія ДРГ, піша «Диалог».

Пра гэта паведаміў расейскі Z-ваенкар Сапанькоў у сваім Telegram-канале, публікуючы падрабязнасці надзвычайнага здарэння.

Паводле ягоных звестак, паступіла непацверджаная інфармацыя аб прарыве ўкраінскіх дыверсантаў на трасу Курск – Льгоў. Гэта выклікала паніку сярод расейскіх вайскоўцаў, якія адкрылі агонь на паражэнне па цывільным транспарце на трасе.

Паводле звестак вайсковага прапагандыста, загінулых пакуль няма, аднак расейскія вайскоўцы паранілі людзей. Агонь па цывільных быў адкрыты ў 12 км ад перадавых частак УСУ ў Курскай вобласці, аднак расейцы ўсё адно былі моцна напалоханыя.

«Ці былі на трасе ДРГ, дагэтуль невядома. Калі страшна, трэба дома сядзець», - каментуе тое, што адбываецца, Сапанькоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках