2 верасня 2024, панядзелак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Планы Трампа — поўнае трызненне

6
Портнікаў: Планы Трампа — поўнае трызненне

Чаму вайна не скончыцца, калі саступіць Расеі тэрыторыі.

Расея бачыць сябе толькі імперыяй і імкнецца аднавіць межы, якія існавалі да 1991 года, таму не спыніцца ў імкненні падпарадкаваць Украіну, нават калі саступіць ёй акупаваныя тэрыторыі, перакананы вядомы журналіст і інтэлектуал Віталь Портнікаў.

Каментуючы пытанне журналісткі NV Вольгі Духніч аб тым, ці верыць ён у магчымасць дамовіцца з РФ на пэўных выгадных для Украіны ўмовах, Портнікаў адказаў: «Не, і не бачу ніякіх выгадных умоў. Я думаю, людзі проста не разумеюць, што Расея хоча бачыць сябе як вялікая імперыя, аднавіць межы, якія існавалі да 1991 года. Ёй не патрэбны нейкі адзін ці два акупаваныя рэгіёны. Усе, уключаючы Трампа, мяркуюць: калі аддаць Расеі пэўную частку тэрыторый, вайна скончыцца, калі ўкраінцы не будуць героямі і пойдуць на кампрамісы - вайна скончыцца. Але гэта поўнае трызненне!»

Журналіст таксама выказаў перакананне, што блізкія да гэтага альтэрнатыўныя стратэгіі «заканчэння вайны» ва Украіне, сярод якіх і план брытанскага экс-прэм'ера Борыса Джонсана і падобныя яму - «гэта, фактычна, план Чэмберлена ў пачатку Другой сусветнай вайны».

«У 1938 годзе Чэмберлен і Дэладзье [прэм'еры Вялікай Брытаніі і Францыі] шчыра верылі: калі яны пагодзяцца на дамоўленасці з Гітлерам і аддадуць яму Чэхаславаччыну ці нават толькі Судэты - гэта будзе платай за мір. Як бачым, гэта не надта спрацавала. Дык чым вера ў тое, што калі аддаць Пуціну частку Украіны, то ўся астатняя цывілізаваная Украіна будзе ў складзе ЕЗ і NATO, адрозніваецца ад сітуацыі з Судэтамі?» - праводзіць аналогіі Віталь Портнікаў.

З яго слоў, аўтары такіх канцэпцый «і тады, і цяпер» думалі і мысляць сучаснымі палітычнымі інтарэсамі. «Гітлер думаў архаічнымі катэгорыямі жыццёвай прасторы, дзе павінны жыць немцы, а Пуцін - імперскай савецкай прасторы, дзе павінна быць Расея. Навошта Расеі ў такой логіцы толькі Крым і Данбас? - Рэзюмаваў сваё меркаванне Портнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках