2 верасня 2024, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзатычная краіна ўвяла дадатковую аплату для беларусаў

Экзатычная краіна ўвяла дадатковую аплату для беларусаў

Гэты кірунак усё часцей выбіраюць для зімовага адпачынку.

З 1 кастрычніка для ўезду ў Занзібар усім турыстам спатрэбіцца дадатковая страхоўка, гэта датычыцца і грамадзян Беларусі.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый, апошнія гады беларусы ўсё часцей выбіраюць Занзібар для зімовага адпачынку.

Цяпер ім трэба набываць страхоўку коштам 44 даляры, якая дзейнічае цягам 92 дзён. Страхавы поліс дае дзяржаўная кампанія Zanzibar Insurance Corporation і яго неабходна аформіць незалежна ад наяўнасці нацыянальнай страхоўкі.

Новая страхоўка ўключае кампенсацыю такіх рызык, як страта багажу і дакументаў, няшчасныя выпадкі, экстранная эвакуацыя і рэпатрыяцыя ў выпадку смерці. Афармленне поліса будзе даступна таксама ў анлайн-рэжыме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках