2 верасня 2024, панядзелак, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мбапэ аформіў першы дубль за «Рэал»

Мбапэ аформіў першы дубль за «Рэал»

25-гадовы футбаліст вызначыўся ў матчы 3-га тура чэмпіянату Гішпаніі.

Французскі нападнік мадрыдскага «Рэала» Кіліян Мбапэ адзначыўся дэбютным дублем за новы клуб у матчы 3-га тура чэмпіянату Гішпаніі супраць «Беціса».

Француз забіў два галы на «Санцьяга Бернабеу», а «Рэал» перамог з лікам 2:0, піша zn.ua.

Гэта трэці гол Мбапэ за «Рэал». Таксама 25-гадовы футбаліст вызначыўся ў матчы з «Атлантай» за Суперкубак УЕФА.

«Адчуваю сябе выдатна, кажу пра гэта ўвесь час пасля пераходу. Я шчаслівы, людзі акружылі мяне клопатам, адчуваў гэта і тады, калі не забіваў. Для кагосьці тры гульні - гэта мала, але не для мяне. Але людзі ў клубе і фанаты былі побач, яны ўсялілі ў мяне ўпэўненасць, каб я аддаваў усе сілы дзеля гэтага клуба і гэтай эмблемы», - заявіў форвард пасля матчу.

Нагадаем, Мбапэ выступаў за ПСЖ з 2018 года пасля пераходу з «Манака». За гэты перыяд ён узяў удзел у 307 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся 255 галамі і 108 дзейснымі перадачамі. У чэрвені гэтага года «Рэал» абвясціў аб падпісанні Мбапэ з ПСЖ.

Кіліян падпісаў з «Рэалам» кантракт да 2029 года. З паведамленняў СМІ, за адзін сезон адзін з найлепшых футбалістаў свету будзе зарабляць 15 млн еўраў за сезон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках