2 верасня 2024, панядзелак, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два гады колькасць літоўцаў, якія наведалі Беларусь, скарацілася ў пяць разоў

1
За два гады колькасць літоўцаў, якія наведалі Беларусь, скарацілася ў пяць разоў

Колькасць выездаў скарацілася пасля закрыцця двух памежных пераходаў.

Колькасць грамадзян Літвы, якія наведалі Беларусь, за два гады скарацілася ў пяць разоў, піша LRT са спасылкай на звесткі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

У жніўні гэтага года літоўцы ездзілі да нас дзесяць тысяч разоў (з іх "унікальных выездаў" – 7 358, астатнія - «паўторныя»). У жніўні 2022 года гэты паказчык складаў 50 тысяч разоў, а ў жніўні мінулага года - 33 тысячы.

Рэзкае скарачэнне колькасці выездаў у Беларусь адбылося пасля таго, як Літва закрыла яшчэ два міжнародныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Райгорад» (з беларускага боку — «Прывалка») і «Лаварышкі» («Катлоўка). У жніўні 2023 года была прыпыненая праца пунктаў пропуску «Цверач» («Відзы») і «Шумск» («Лоша»).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках