У Менску 7 і 8 верасня ператнуць цэнтр горада
4- 2.09.2024, 19:25
- 2,294
Праз паўмарафон.
7 і 8 верасня ў сувязі з правядзеннем у сталіцы Менскага паўмарафону, ДАІ ператне частку вуліц у цэнтры горада.
Адпаведная пастанова Менгарвыканкама апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пачнуць спыняць рух ужо 7 верасня. З 16 гадзін суботы да 16 гадзін нядзелі нельга будзе праехаць вуліцай Кірава ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Свярдлова.
З 7 да 13 гадзін 8 верасня (нядзеля) рух транспарту забароняць на наступных адцінках дарог:
праспектам Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі ўключна;
вуліцай Кісялёва ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі;
мясцовым праездам праспекта Незалежнасці ад вуліцы Кісялёва да вуліцы Камуністычнай;
вуліцай Камуністычнай ад мясцовага праезду па праспекце Незалежнасці да вуліцы Куйбышава;
вуліцай Куйбышава ад вуліцы Камуністычнай да вуліцы Янкі Купалы;
вуліцай Янкі Купалы ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Максіма Багдановіча;
вуліцай Старажоўскай;
праспектам Машэрава ад вуліцы Старажоўскай да праспекта Пераможцаў;
праспектам Пераможцаў ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Леніна;
вуліцай Леніна ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Інтэрнацыянальнай.
З 7 да 14 гадзін рух будзе перацяты:
на вуліцы Свярдлова ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці;
на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы;
вуліца Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці.
З 7 да 15 гадзін нельга ехаць па:
вуліцы Свярдлова ад вуліцы Кірава да вуліцы Ульянаўскай;
цотным баку вуліцы Ульянаўскай ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна.
З 7 да 16 гадзін недаступная для руху будзе вуліца Кірава ад вуліцы Леніна да вуліцы Камсамольскай.
З 12 да 14 гадзін закрыюць вуліцу Янкі Купалы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай і вуліцу Інтэрнацыянальная ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна.